Відэа блога пад назвай «Мазырскія гісторыйкі» набіраюць тысячы пераглядаў і дзясяткі ўхваляльных каментароў. Паглядзіце, як зацікаўлівае дзяўчына сваімі расказамі!

Муралы, надрапаныя лыжкамі

Адно з найбольш парулярных відэа блогеркі набрала ужо больш за 26 тысяч пераглядаў.

У ім аўтарка расказвае пра гісторыю трох містычных муралаў савецкіх часоў.

І распавядае пра працэс: на фасад слаямі нанасілі рознакаляровую тынкоўку, а на ёй выдрапвалі выяву простыми лыжками! Малюнак рабілі мастакі, а фарбу на сцяну наносілі штукатуры.

Называецца такое мастацтва сграфіта, муралам больш за 40 гадоў, але захаваліся яны да нашых часоў як новыя.

На гэта неаднаразова звярнулі ўвагу і каментатары. «Гэтыя муралы заусёды па-добраму уражвалi мяне, не псуюцца i тэмы аптымiстычныя… Дзяўчынка маладзец!», – напісаў адзін з іх.

«Я жил в одном таком доме. Качество – во! Сейчас фасады чуть ли не каждый год красят и не держится, а тут уже 40+ лет стоят», – дадаў другі.

Больш за 900 лайкаў

У яшчэ адным відэа блогерка распавядае пра вёску, якая знаходзіцца пасярод Мазыра. Відэа набрала больш за 900 лайкаў і шэраг каментароў.

На відэа аўтарка гуляе вузкімі вулачкамі вёскі Бабры. Вёска стала часткай гораду толькі напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя і зараз знаходзіцца побач з самай шчыльнанаселенай часткай Мазыра.

Не скупяцца на ўспаміны аб гэтай незвычайнай вёсцы і каментатары: «Я всегда восхищался этим, деревня в городе да ещё и с водоёмом», – піша адзін, други дадае:

«Сегодня как раз там был, парадоксальное место для крупного города, но от этого не менее душевное».

Даплыць на «Ракеце»

Шмат пераглядаў набрала відэа з гісторыяй рачнога вакзала ў Мазыры. Будынак у стылі савецкага канструктывізма.

Яго ў савецкія часы выкарыстоўвалі і для пасажырскіх перавозак. Даплыць на «Ракеце», так называліся хуткія цеплаходы, можна было нават да Кіева.

Зараз будынак выкарыстоваецца толькі пад офіс.

«Як у падарожжа з’ездзіць»

Душэўная відэа мазыранкі набіраюць шмат каментароў, і большасць з іх – станоўчыя.

«У каторы раз паўтару: Вас паглядзець – як у падарожжа з’ездзіць», – піша адзін.

«Училась в Мозыре, мне всё интересно о нём, а Вам отдельное спасибо за душевные видео. Смотрю Вас всегда, так держать!», – дадае другая каментатарка.

А адзін з іх наўогул запрасіў дзяўчыну на прагулку і кубачак кавы, і дадаў, што толькі з культурнай мэтай: «Вы так круто рассказываете о городе – просто заслушаешься».

Сейчас читают

Больше на XATA.news

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше