Марыі Цімафеевай 32 гады. Яна жыве ў вёске разам з сям’ёй і стварае навагоднія цацкі з пап’е-машэ.

навагоднія цацкі з пап’е-машэ на ёлку

Марыя атрымала адукацыю на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава. Яна пачынала як педагог дадатковай адукацыі ў цэнтры дзяцей і моладзі, працавала настаўніцай у мастацкай школе, а пасля двухгадовай «адпрацоўкі» ў Глыбокім пераехала ў Мінск. Там паспела сябе паспрабаваць у кандытарскай справе, дэкарыруючы торты і распісваючы пернікі, а затым — у ІТ-кампаніі як дызайнер камп’ютэрнай графікі.

У 2021 годзе Марыя разам з мужам пераехала ў вёску. Праз год у сям’і нарадзіўся сын, і пакуль яна была ў «адпачынку па догляду за дзіцяці», праект, над якім працавала, закрылі — вяртацца ў ІТ ужо не давялося.

У снежні 2024 года адбыўся амаль выпадковы паварот. «У снежні 2024 года я першы раз зляпіла цацку на ялінку. Да гэтага свой вольны час я прысвячала маляванню. З’явілася шмат ідэй і карцела ляпіць яшчэ і яшчэ», — узгадвае яна.

Так у жыцці Марыі з’явілася пап’е-машэ — простая тэхніка, якая патрабуе толькі паперы і ПВА. «Пап’е-машэ — гэта два простых матэр’ялы: папера і клей ПВА, змешаныя ў аднародную масу. Я выкарыстоўваю кардонныя скрынкі ад яек або туалетную паперу. Навучылася дзякуючы інтэрнэту і майстрам, якія дзеляцца сваім досведам, шчыры дзякуй ім. Пап’е-машэ вельмі файны матэрыял: здаецца, папера ды клей, а гатовыя вырабы трывалыя і даўгавечныя».

Менш чым за год Марыя найбольш часу прысвяціла цацкам на ёлку. Яна прызнаецца, што гэта не выпадкова: «Напэўна таму, што люблю ўсім сэрцам Каляды і Новы год. Люблю ствараць утульнасць вакол і хачу, каб мае вырабы прыўносілі менавіта адчуванне утульнасці і цеплыні».

Як і многія творцы, яна сутыкнулася з тым, што натхнення хапае, а часу — не. «Самае складанае — недахоп часу. Ідэй хапае, жадання ствараць таксама мора! Складана быць творчым чалавекам, калі ты мама, жонка і гаспадынька. Трэба шукаць баланс ва ўсім».

Марыя паказвае свае работы ў сацыяльных сетках: «Зрабіла — паказала! Бачу, што людзям даспадобы вырабы ручной працы, і гэта сапраўды каштоўна».

Першымі заказчыкамі сталі сябры — як гэта часта бывае ў невялікіх творчых праектах. «Дзякуючы сябрам і сарафаннаму радыё больш людзей бачаць мае вырабы», — кажа Марыя.

Як зрабіць вытворчасць навагодніх цацак больш устойлівай

Вось некалькі практычных рашэнняў, якія дапамагаюць творцам падтрымліваць рытм, не згубіць натхненне і пры гэтым развіваць сваю справу.

  1. Планаванне сезону. Адна з самых частых праблем — высокі попыт у апошнія тыдні перад святамі. Майстры, якія пачынаюць працу загадзя, адзначаюць, што гэта зніжае стрэс і дазваляе рабіць больш складаную ды якасную прадукцыю. Рашэнне: складаць невялікі сезонны план: якія калекцыі хочаце зрабіць, у якіх колькасцях і калі іх паказаць у сацсетках.
  2. Маленькія серыі замест масавасці. Каб не згубіць творчае задавальненне і не ператварыць працу ў канвеер, майстры ўсё часцей робяць мікракалекцыі — 5–10 падобных цацак. Рашэнне: гэта дазваляе кантраляваць нагрузку і адначасова падтрымліваць унікальнасць і ручную якасць.
  3. Падрыхтаваць “дзяжу ідэй” на выпадак творчага застою. У сезон творца часта сутыкаецца з выгараннем, калі ідэй шмат, але сіл — не. Рашэнне: ствараць асобную тэчку з нататкамі, фота, начыркаванымі эскізамі, якія можна вярнуць у працу ў любы момант. Гэта дапамагае не вынаходзіць канцэпцыю з нуля.
  4. Дазволіць сябрам зрабіць першую хвалю сарафаннага радыё. Многія творчыя праекты пачынаюцца менавіта так: першыя пакупнікі — сябры. Рашэнне: не саромецца прасіць іх дзяліцца фотаздымкаміі з цацкамі або адзначаць вас у соцсетках. Гэта стварае натуральную, шчырую рэкламу без выдаткаў.
  5. Сачыць за сабой. Шмат хто з майстроў працуе дома, сумяшчаючы творчасць з сямейнымі клопатамі. Рашэнне: вылучыць стабільны час для працы. Сістэмнасць у дробязях падтрымлівае вялікія вынікі.

Сейчас читают

Больше на XATA.news

Оформите подписку, чтобы продолжить чтение и получить доступ к полному архиву.

Читать дальше